БЕЛ Ł РУС

Трамп заявіў пра выбух ракеты «Буравеснік» у Архангельскай вобласці: ЗША шмат чаму вучацца на гэтым

13.08.2019 / 07:02

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што 8 жніўня ў Архангельскай вобласці Расіі выбухнула крылатая ракета з ядзернай энергетычнай устаноўкай «Буравеснік» (Skyfall паводле класіфікацыі НАТА).

«Злучаныя Штаты шмат чаму вучацца на выбуху ракеты ў Расіі. У нас падобныя, хоць і больш перадавыя тэхналогіі. Выбух расійскай Skyfall прымусіў людзей хвалявацца аб забруджванні паветра ў раёне выпрабаванняў і далёка за яго межамі. Нядобра!» — напісаў Трамп у твітары.

Пра тое, што выбух у Архангельскай вобласці адбыўся на пускавой пляцоўцы для крылатых ракет «Буравеснік» 9 жніўня паведаміў амерыканскі эксперт па ядзернай зброі Джэфры Льюіс. 12 жніўня The New York Times са спасылкай на крыніцы ў разведцы ЗША напісала, што выбухнуў менавіта прататып «Буравесніка».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула