БЕЛ Ł РУС

Увосень у Латвіі пройдуць вучэнні НАТА

11.08.2019 / 18:54

Nashaniva.com

Вучэнні НАТА Silver Arrow і Furious Axe плануецца правесці восенню ў Латвіі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Буйныя вучэнні ўзброеных сіл Латвіі і падраздзяленняў замежных узброеных сіл Silver Arrow пройдуць ад 23 верасня да 6 кастрычніка. У іх будуць задзейнічаны салдаты з Польшчы, Славакіі, Славеніі, Літвы, Эстоніі, Латвіі і дыслакаваны ў краіне шматнацыянальны батальён НАТА.

Будуць адпрацоўвацца навыкі камандавання, планавання і кіраўніцтва абароннымі аперацыямі.

Вучэнні Furious Axe адбудуцца на тэрыторыі краіны ад 28 кастрычніка да 10 лістапада таксама пры ўдзеле нацыянальных і замежных узброеных сілаў. Запланаваныя на тэрыторыі Латвіі вучэнні яшчэ павінен ухваліць урад краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула