БЕЛ Ł РУС

Даследчыкі з Аўстрыі распавялі, як правільна есці яблыкі

28.07.2019 / 11:27

Nashaniva.com

Каля 90% найбольш карысных бактэрый яблыка змяшчаецца ў яго стрыжні, які людзі прывыклі выкідаць, заявілі супрацоўнікі Тэхнічнага ўніверсітэта Граца.

У адным яблыку можа змяшчацца да 100 млн бактэрый-прабіётыкаў, якія аказваюць станоўчы ўплыў на страўнікава-кішачны тракт.

Самую вялікую карысць прыносяць агрызкі і асабліва семечкі — там змяшчаецца 90% гэтых бактэрый.

Даследаванне таксама паказала, што для нашага арганізма лепш за ўсё падыходзяць арганічныя яблыкі, якія змяшчаюць павышаны ўзровень прабіётыкаў з катэгорыі лактабацыл.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула