БЕЛ Ł РУС

У Баранавічах грузавік збіў маці з 13-гадовай дачкой: дзяўчынка загінула

22.07.2019 / 19:42

Nashaniva.com

У Баранавічах грузавы мікрааўтобус збіў жанчыну з дзіцем, дзяўчынка памерла, паведамляе МУС.

Аварыя здарылася сёння каля 14.30.

57-гадовы мясцовы жыхар, кіруючы грузавым мікрааўтобусам Mercedes Sprinter, на пешаходным пераходзе збіў 43-гадовую жыхарку Ляхавіч і яе 13-гадовую дачку. Ад атрыманых траўмаў дзяўчынка памерла на месцы, жанчына не пацярпела.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула