БЕЛ Ł РУС

Мінчукам прапанавалі адмовіцца ад папяровых квітанцый анлайн

16.07.2019 / 19:43

Nashaniva.com

Мінчукі могуць анлайн замовіць паведамленні аб аплаце камунальных паслуг у электронным выглядзе, скарыстаўшыся сайтам Адзінага разлікова-даведачнага цэнтра Мінска (ерсц.бел).

Для гэтага ўласніку жылля неабходна запоўніць некалькі ідэнтыфікацыйных палёў у асабістым кабінеце карыстальніка. Далей інфармацыю разгледзяць спецыялісты цэнтра, і арыенціровачна на працягу трох дзён на электронную пошту, указаную пры рэгістрацыі, прыйдзе паведамленне. Акрамя таго, статус заяўкі можна адсочваць у асабістым кабінеце.

Таксама па-ранейшаму жыхары маюць права звярнуцца ў разлікова-даведачны цэнтр па тэрытарыяльнай прыналежнасці жылога памяшкання з пісьмовай заявай. Рассылка паведамленняў ажыццяўляецца на электронны адрас плацельшчыка аўтаматычна пасля заканчэння налічэнняў за справаздачны перыяд.

Толькі ў сталіцы на друк квітанцый на камуналку штомесяц выкарыстоўваецца каля 4,5 тоны паперы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула