БЕЛ Ł РУС

У Азербайджане на турыстаў звалілася галіна 500-гадовага дрэва: 19 пацярпелых

14.07.2019 / 17:15

Nashaniva.com

У нядзелю, 14 ліпеня, 19 чалавек пацярпелі ў выніку падзення галіны платана на тэрыторыі Палаца Шэкінскіх ханаў у азербайджанскім горадзе Шэкі.

Şəki xan Sarayında faciə... pic.twitter.com/ycCP1yCeFg

— Kriminal Azərbaycan (@Criminal_az) July 14, 2019

Галінка дрэва зламалася з-за моцнага ветру.

Два чалавекі былі шпіталізаваны, яшчэ 17-ці медыцынская дапамога была аказана на месцы.

Паводле Дзяржаўнага агенцтва па турызме Азербайджана, сярод пацярпелых ёсць як мясцовыя, так і замежныя турысты.

Стан чатырох пацярпелых ацэньваецца як цяжкі.

Платан пасадзілі ў 1532 годзе, яго вышыня складае 42 м.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула