БЕЛ Ł РУС

Дзяўчына спрабавала сфатаграфаваць слана і атрымала хобатам па твары ВІДЭА

3.07.2019 / 15:23

Nashaniva.com

У Замбіі слон раптам напаў на дзяўчыну, калі яна паспрабавала сфатаграваваць сустрэчу з ім на тэлефон. Відэазапісам здарэння зацікавілася выданне Daily Mail.

Турысты з ЗША стаялі перад невялікім бар'ерам, за якім знаходзіўся афрыканскі слон. Калі ён працягнуў хобат, маладыя людзі ўсміхнуліся і пагладзілі яго. Адна з дзяўчын дастала тэлефон, каб зрабіць кадр.

У гэты момант жывёла павольна адвяла хобат і праз некалькі імгненняў штурхнула ім турыстку. Удар быў настолькі моцны, што яна ўпала ў рукі хлопца, што які стаяў за ёй.

Пасля гэтага слон пацягнуўся да тэлефона, які ляжаў на зямлі Аўтар роліка паспеў падняць прыладу, апынуўшыся ў небяспечнай блізкасці ад жывёлы. На апошніх кадрах роліка слон махае вушамі і рухае магутным хобатам, сярэдняя вага якога ў прадстаўнікоў яго віду складае каля 130 кілаграмаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула