БЕЛ Ł РУС

Мінінфарм: Публікацыя відэа з расстрэлам мусульман у Новай Зеландыі цяпер будзе лічыцца экстрэмізмам

1.07.2019 / 14:11

Nashaniva.com

Міністэрства інфармацыі абнавіла рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

За чэрвень у гэты спіс дадалося відэа масавага забойства мусульман у Новай Зеландыі.

Нагадаем, у мячэці «Аль-Нур» горада Крайстчорч 15 сакавіка 2019 года адбыўся тэракт. Мясцовы жыхар Брэнтан Тарант у сакавіку 2019 года забіў 49 чалавек, свае дзеянні ён здымаў на відэа і вёў стрым у сацсетках.

Цяпер распаўсюд гэтага відэа забаронены ў Беларусі.

Таксама ў спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў і «маніфест», размешчаны Тарантам у фэйсбуку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула