БЕЛ Ł РУС

У парадзе 3 ліпеня возьмуць удзел салдаты васьмі дзяржаў, у тым ліку Арменіі і Азербайджана

26.06.2019 / 12:57

Nashaniva.com

Вайскоўцы васьмі дзяржаў возьмуць удзел у парадзе да Дня незалежнасці ў Мінску 3 ліпеня. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску распавёў прэс-сакратар Міністэрства абароны Беларусь Уладзімір Макараў, піша tut.by.

«Традыцыйна гэта будуць вайскоўцы Узброеных сіл Расіі і Народна-вызваленчай арміі Кітая. Упершыню — плануецца ўдзел груп з Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана і Узбекістана», — распавёў Уладзімір Макараў.

Парад у Мінску пачнецца ў 21.00.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула