БЕЛ Ł РУС

Шоўмэн Арцём Рыбакін праз год пасля разводу зноў жэніцца. Прапанову ён зрабіў у жывым эфіры ВІДЭА

22.06.2019 / 11:08

Nina.nn.by

Яго абранніцай стала Таіс Луцэнка — кастынг-дырэктарка прадакшн-студыі Арцёма Рыбакіна Rybaking Production і рэжысёрка-пастаноўшчыца імпрэз і дэфіле.

Арцём зрабіў Таіс прапанову ў жывым эфіры выпуску «Удача ў прыдачу». Пры канцы эфіру Таіс ужо была ў студыі, каб падтрымаць каханага і сказаць «так».

Яны пазнаёміліся пяць год таму, але парай сталі толькі пасля разводаў, якія ў іх з папярэднімі партнёрамі адбыліся фактычна адначасова. Таіс (як і Арцём) мае дачку ад першага шлюбу.

Чытайце таксама: «У нас атрымалася як у бацькоў, але як у мужа і жонкі — не». Мадэлька Вольга Нікіфарава развялася з шоумэнам Арцёмам Рыбакіным

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула