БЕЛ Ł РУС

15-гадовы хакеіст юнацкай зборнай Беларусі загінуў у аўтакатастрофе ў Расіі

19.06.2019 / 16:07

Nashaniva.com

15-гадовы галкіпер СДЮШАР «Юнацтва-Мінск» і юнацкай зборнай Беларусі Мікалай Шастакоў загінуў у аўтакатастрофе.

Як паведамляе федэрацыя хакея з спасылкай на smolnews.ru, трагедыя адбылася сёння раніцай на трасе М1 у Вяземскім раёне Расіі.

Аўтамашына, у якой Мікалай ехаў з бацькамі, на высокай хуткасці урэзалася ў грузавы аўтамабіль.

У выніку аварыі малады хакеіст і яго мама памерлі на месцы, а бацька, які кіраваў аўтамашынай, дастаўлены ў траўматалагічнае аддзяленне бальніцы Вязьмы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула