БЕЛ Ł РУС

Прадстаўнік Зяленскага прапанаваў змяніць Канстытуцыю Украіны і стварыць двухпалатны парламент

12.06.2019 / 17:29

Nashaniva.com

Прадстаўнік прэзідэнта Украіны ў Вярхоўнай Радзе Руслан Стэфанчук заявіў, што Канстытуцыю Украіны неабходна змяніць. Акрамя таго, у інтэрв'ю РБК-Україна ён заявіў пра неабходнасць аднавіць дзейнасць канстытуцыйнай камісіі.

«Канстытуцыя будзе зменена, але ці будзе яна зменена ў нейкай частцы або ж агулам, магчыма, на рэферэндуме — усё гэта пытанне дыскусіі», — адзначыў ён.

«Там маса дэкларатыўных правоў, якія зусім не маюць ні механізма рэалізацыі, ні механізма абароны гэтых правоў. Гэта трэба мяняць», — сказаў Стэфанчук.

Таксама Стэфанчук заявіў, што Уладзімір Зяленскі не выключае стварэння ва Украіне двухпалатнага парламента.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула