На кніжным кірмашы Зяленскаму падарылі кнігу для падлеткаў «Палітыка для пачаткоўцаў»
Учора, 23 мая прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведаў Кніжны Арсенал (найбуйнейшы кніжны кірмаш ва Украіне), дзе яму падарылі кнігу «Палітыка для пачаткоўцаў» ад выдавецтва «Книголав».
Такі пацешны падарунак прэзідэнт успрыняў з гумарам.
Кніга «Палітыка для пачаткоўцаў» была перакладзена з англійскай мовы і выдадзена ў 2019 годзе. Яна напісана для падлеткаў і простай мовай тлумачыць пра палітычныя сістэмы, ідэалогіі, праўленне ў краіне, і г.д..