БЕЛ Ł РУС

У 55 гадоў памёр былы транспартны пракурор Беларусі Анатоль Дудкін

22.05.2019 / 11:02

Nashaniva.com

На 55-м годзе жыцця памёр Анатоль Дудкін, былы транспартны пракурор Беларусі.

Дудкін нарадзіўся ў 1964 годзе ў Бялыніцкім раёне. Працаваў пракурорам Шклоўскага раёна (1995-1996), пракурорам Магілёўскай вобласці (1996-2007).

У 2007-2014 Дудкін быў Беларускім транспартным пракурорам. У лістападзе 2014 года Беларуская транспартная пракуратура была ператворана ва ўпраўленне Генеральнай пракуратуры па наглядзе за выкананнем заканадаўства на транспарце і ў мытных органах, якое ён ўзначаліў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула