БЕЛ Ł РУС

Брэсцкае «Дынама» выйшла ў лідары чэмпіянату

12.05.2019 / 21:19

Nashaniva.com

Фота ФК «Дынама» Брэст

Берасцейцы ў суботу разграмілі «Гарадзею» 4:0, а ў нядзелю «Віцебск» перамог «Шахцёр» 1:0, і дынамаўцы ўзначалілі турнірную табліцу.

У нядзелю таксама БАТЭ мінімальна перамагло мінскае «Тарпеда» — 1:0, а мінскае «Дынама» выйграла ў «Гомеля» — 3:1.

Пасля 7 тураў: Дынама Брэст — 17, БАТЭ, Шахцёр, Іслач — 15, Тарпеда-БелАЗ — 14, Нёман, Дынама Мінск — 13, Віцебск, Славія — 10…

У наступным туры Брэст гуляе ў гасцях з мінскім «Тарпеда», «Шахцёр» прымае мінскае «Дынама», а БАТЭ адправіцца ў Гродна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула