БЕЛ Ł РУС

Чарговая смерць у выпаленай траве: у Рэчыцкім раёне загінуў мужчына

22.04.2019 / 10:34

Nashaniva.com

Мужчыну знайшлі 22 красавіка непадалёк ад чыгуначнай станцыі Васілевічы ў траве пры тушэнні сухой травы за 20 метраў ад чыгункі, паведамляе 112.by.

Мужчыну знайшоў дарожны майстар.

Як мяркуецца, прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Гэта шосты выпадак з пачатку года, калі ў згарэлай траве знойдзены загінулы чалавек. Яшчэ пяць чалавек атрымалі апёкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула