БЕЛ Ł РУС

Хлопцу з Лепеля, які забіў чалавека і падпалам хацеў утаіць забойства, далі 16,5 года калоніі

5.04.2019 / 16:47

Nashaniva.com

Віцебскі абласны суд разглядаў справу пра разбой, забойства з асаблівай жорсткасцю і падпал.

Устаноўлена, што п'яны 20-гадовы хлопец з Лепеля ў ноч з 26 на 27 жніўня 2018 года, знаходзячыся ў гасцях, пабіў гаспадара кватэры, які ў выніку сканаў.

Таксама хлопец забраў маёмасць на 207 рублёў.

Пасля забойства абвінавачваны, жадаючы ўтаіць сляды, падпаліў кватэру, адкрыў рэгулятары газавай пліты на кухні. Далей ён схаваўся з месца злачынства.

У ходзе судовага паседжання хлопец прызнаў сваю віну.

Яму далі 16,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула