28-гадовая работніца банка з Барысава падманула кліентаў на 40 тысяч рублёў
Па дадзеных следства, 28-гадовая жыхарка Барысава, працуючы на пасадзе намесніка начальніка аддзялення ў адным з банкаў Барысава, цягам 2018 года, маючы доступ да базы персанальных дадзеных кліентаў, праз усталяваны на сваім тэлефоне мабільны дадатак ад імя кліента афармляла крэдытныя дамовы і потым распараджалася грашыма, што паступілі на яго рахунак.
У іншых выпадках яна рабіла дублікат банкаўскай карткі і з яго дапамогай здымала грошы, якімі не паспеў распарадзіцца чалавек.
Дзеянні супрацоўніцы былі выяўлены службай бяспекі банка, яна была звольненая. Жанчына завалодала 40 тысячамі рублёў.