БЕЛ Ł РУС

Абвінавачаную ў забойстве брата Кім Чэн Ына асудзілі на тры гады турмы

1.04.2019 / 08:40

Nashaniva.com

Суд Малайзіі прысудзіў да трох гадоў і чатырох месяцаў турмы грамадзянку В'етнама Доан Тхі Хыонг, падазраваную ў забойстве зводнага брата лідара КНДР Кім Чэн Нама, піша CNN.

Абвінавачванне ў выніку было перакваліфікавана з «наўмыснага забойства» на «прычыненне шкоды здароўю з выкарыстаннем небяспечнай зброі».

Кім Чэн Нам, старэйшы зводны брат паўночнакарэйскага лідара Кім Чэн Ына, быў атручаны 13 лютага 2017 года ў аэрапорце Куала-Лумпура. Дзве жанчыны — грамадзянкі В'етнама і Інданезіі — накінулі яму на твар хустку з нервова-паралітычным рэчывам VX. Абвінавачаныя ў забойстве Кім Чэн Нама жанчыны сваёй віны не прызналі. Яны думалі, што гэта розыгрыш.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула