БЕЛ Ł РУС

Грамадзяне Расіі на васьмі грузавіках спрабавалі незаконна вывезці яблыкі з Беларусі ВІДЭА

30.03.2019 / 12:16

Nashaniva.com

Магілёўская мытня спыніла спробу незаконнага перамяшчэння расійскімі грамадзянамі ў Расійскую Федэрацыю некалькіх партый яблыкаў, паведамляе Мытны камітэт.

У Горацкім раёне мытнікі сумесна з супрацоўнікамі Горацкага РАУС спынілі восем грузавых аўтамабіляў, у якіх знаходзілася больш за 23 тоны яблыкаў.

Расійскія грамадзяне закуплялі садавіну на рынках у Беларусі з мэтай наступнага збыту на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, у прыватнасці ў Смаленску.

Адсутнічалі суправаджальныя дакументы, неабходныя для перамяшчэння тавараў, у тым ліку і фітасанітарныя сертыфікаты.

Агульны ацэначны кошт садавіны склаў больш за 27 тысяч беларускіх рублёў.

Распачатыя адміністрацыйныя працэсы ў адпаведнасці з ч. 4 арт. 12.17 КаАП Рэспублікі Беларусь. Дадзеным артыкулам прадугледжаны штраф у памеры да 50% ад кошту тавару.

Ад пачатку года Магілёўскай мытняй пры правядзенні спецыяльных мерапрыемстваў спынена незаконнае перамяшчэнне грамадзянамі Расіі 22 транспартных сродкаў з плодаагародніннай прадукцыяй без неабходных таварасуправаджальных дакументаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула