У Ляхавіцкім раёне ў кювеце валяецца прычэп ад фуры: ніхто не ведае, чый ён
У Ляхавіцкім раёне ад грузавога аўтамабіля адарваўся прычэп, паведамляе «Ляхавіцкі веснік».
Ноччу 28 сакавіка ў РАУС паступіла паведамленне аб тым, што на 455-м кіламетры аўтадарогі Р-43 каля вёскі Марынава на абочыне дарогі ў лясным масіве ляжыць перакулені прычэп ад грузавога аўтамабіля.
Папярэдне ўстаноўлена, што грузавік ехаў у бок Слуцка.
Кіроўца з месца ДТЗ збег, вядзецца праверка.