БЕЛ Ł РУС

На беларуска-расійскай мяжы знішчылі яшчэ 11 тон яблыкаў, маюць знішчыць 80 тон мяса

27.03.2019 / 22:29

Nashaniva.com

25 сакавіка Бранская мытня спыніла грузавік з яблыкамі, якія заехалі з тэрыторыі Беларусі ў абыход афіцыйнага фітасанітарнага кантрольнага паста, паведамляе «Россельгаснагляд».

Садавіна агульнай вагой 11,6 тоны ўвозілася з Беларусі без неабходных дакументаў, якія пацвярджаюць яе паходжанне, а таксама бяспеку ў фітасанітарных адносінах.

Партыю яблыкаў знішчылі.

У сваю чаргу ў Смаленскай вобласці спынілі спробы ўвозу больш чым 78 тон мяса свініны еўрапейскага паходжання і 1,5 тоны мяса невядомага паходжання.

Мяса таксама будзе накіравана на ўтылізацыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула