БЕЛ Ł РУС

Сяргей Ваганаў. Дакуль? 

27.03.2019 / 12:8

Сяргей Ваганаў

Журналіст, публіцыст, паэт Сяргей Ваганаў адгукнуўся вершам на затрыманні музыкаў у цэнтры Мінска на Дзень Волі. 

На рагу Камсамольскай і Рэвалюцыйнай
Сабраліся пра Волю спяваць музыкі.
Спяваць пра Волю немагчыма без болю.
А болю, шаноўныя, няма без рызыкі
Апынуцца за кратамі з затычкай у горле.
З тонкімі пальцамі, кайданкамі сцятымі.
З душой, ад рыку неабароненай,
З Айчынай у сэрцы з яе горкімі святамі…

Дакуль яшчэ ім іграць сваю ролю —
Забаронцам Айчыны з іх лютасцю традыцыйнай?!

Спяваць пра Волю немагчыма без болю
На рагу Камсамольскай і Рэвалюцыйнай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула