БЕЛ Ł РУС

Прадзюсар «Ласкавага мая» абурыўся Шнуравым і паскардзіўся ў СКР

27.03.2019 / 11:55

Nashaniva.com

Прадзюсер Андрэй Разін паскардзіўся ў Следчы камітэт Расіі на лідара гурта «Ленінград» Сяргея Шнурава. Пра гэта Разін заявіў РБК.

«Гэты грамадзянін [Сяргей Шнураў] здзейсніў крымінальнае дзеянне ў выглядзе хуліганства, абразы і прыніжэння людзей», - сказаў Разін, патлумачыўшы, што злачынства было здзейснена «ў дачыненні да Масквы і масквічоў, велізарнай колькасці людзей».

Прадзюсара «Ласкавага мая» абурыла выступленне Шнурава ў эфіры канала «Z +», дзе ён разам з дызайнерам Арцеміем Лебедзевым абмяркоўвалі Маскву і Санкт-Пецярбург. Музыкант казаў пра сталіцу Расіі з выкарыстаннем нецэнзурнай лексікі.

Цікавы факт, што тата Андрэя Разіна — беларус, які нарадзіўся ў Гродне, але на вучобу пераехаў у Стаўрапальскі край. Сам Андрэй Разін — член мінскага аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула