БЕЛ Ł РУС

Канал Каламойскага намякнуў, што Парашэнка датычны да смерці свайго брата. Будзе суд

25.03.2019 / 23:20

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падае ў суд на тэлеканал алігарха Ігара Каламойскага «1+1» з-за «чорнага піяру» супраць яго.

«На працягу пяці гадоў свайго прэзідэнцтва за рэдкімі выключэннямі Пятро Парашэнка прынцыпова ўстрымліваўся ад любых пазоваў да сродкаў масавай інфармацыі», — сказаў старшыня фракцыі «Блок Пятра Парашэнкі» ў Вярхоўнай Радзе Артур Герасімаў.

Аднак, паводле яго слоў, за апошнія месяцы інфармацыйная палітыка тэлеканала 1+1 «істотна змянілася».

«Ён [Ігар Каламойскі — Рэд.] ператварыў канал у прыладу брудных палітычных тэхналогій і чорнага піяру супраць аднаго з кандыдатаў у прэзідэнты, а менавіта Пятра Парашэнкі», — гаворыцца ў паведамленні.

Напярэдадні на тэлеканале Каламойскага выйшла тэлеперадача. У ёй беглы дэпутат, падазраваны ў асабліва цяжкіх эканамічных злачынствах, заяўляў, што мае доказы датычнасці Парашэнкі да скупкі галасоў падчас важных галасаванняў у парламенце, фінансавых здзелак і нібыта высокіх даходаў прэзідэнта ад вядзення бізнэсу ў Расіі.

Акрамя таго, у тэлеперадачы сцвярджалася пра нібыта датычнасць Пятра Парашэнкі да арганізацыі забойства свайго брата.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула