БЕЛ Ł РУС

На Кастрычніцкай плошчы затрымалі лідараў апазіцыйных палітычных партый

25.03.2019 / 18:24

Nashaniva.com

Лідарам апазіцыйных палітычных партый не дазволілі прайсці са сцягамі і кветкамі ад Кастрычніцкай плошчы да будынка, дзе была абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.

Фота: Tut.by.

На Кастрычніцкую плошчу каля 18:00 завітаў былы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, пазней да яго падышлі цяперашні старшыня АГП Мікалай Казлоў і сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі. Рымашэўскага і Казлова затрымалі.

На выхадзе з метро людзьмі ў цывільным затрыманы малады чалавек у чырвона-бела-чырвоным шаліку, яшчэ дваіх затрымалі на плошчы і пагрузілі ў сіні мікрааўтобус.

Усяго на падыходзе да Кастрычніцкай і на самой плошчы затрыманыя ад 8 да 10 чалавек.

Зараз людзей на Кастрычніцкай плошчы няма.

Паведамляецца, што ўсіх затрыманых вязуць у Цэнтральнае РУУС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула