БЕЛ Ł РУС

У Быхаве работнікаў аўтапарка абавязваюць браць замест грошай прадукты ФОТАФАКТ

27.02.2019 / 14:47

У Быхаве работнікаў аўтапарку абавязваюць браць замест грошай прадукты, паведамляе Белсат.

Дырэктар філіялу аўтапарку № 6 «Магілёўаблаўтатрансу» кажа, што гэта не прымусоўка, а альтэрнатыва грошай.

«Часамі людзі і па 300 рублёў бяруць. Нават я часам бяру. Там жа мяса, каўбасы прывозяць і танней прадаюць. Пагатоў пад канец месяца, калі грошай няма. У нас ёсць працаўнік, ён амаль на ўвесь заробак закупляецца. Кажучы проста, каб не прапіць, а ў яго дачка малая, ён самотны бацька».

Паводле Дзмітрыя Шалабадава, канфліктаў на гэтай глебе з работнікамі не было.

«Заробкі ж мы выплочваем. Гэта такая просьба… Але так нават у кантрактах прапісана. Ужо гады тры дзеіць. На Новы год мы раздавалі падарункі на дадатковыя 50 рублёў, а то і больш — гарэлку, тарты. А калі людзям такое не трэба, то я і не буду тады гэтага прасоўваць».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула