БЕЛ Ł РУС

Насамрэч Санта-Клаўс жыве ў Бельгіі

25.12.2008 / 19:45

Сапраўдная калядная гісторыя, што здарылася гэтымі днямі ў краіне, падзеленай фінансавым і палітычным крызісам. А кажуць, што цудаў не бывае!

Сапраўдным Санта-Клаўсам для многіх жыхароў бельгійскага гарадка Рыемст стаў пераможца латэрэі Еўрамільён, родам з гэтых мясцін.

Ён перадаў палову свайго выйгрышу – 3 млн 750 тыс. еўра – маламаёмным і пры гэтым пажадаў застацца інкогніта.
У першую чаргу ён аплаціў 1000 літраў мазуту ста сем’ям.

– Гэта азначае, што чалавеку добра вядомыя цяжкасці людзей падчас зімовай халадэчы, – кажа ўладальнік кнігарні. – І дапамагчы з ацяпленнем – самая першая справа!

Цяпер усе гадаюць, хто гэты чалавек. Кажуць толькі, што яму пад 50 гадоў, і ў яго двое дзяцей.

Прадавец шчаслівага білета зазначае, што абсалютна відавочна, што гэты "Санта-Клаус" добра ведае, што такое нэндза.

Поўны выйгрыш жа склаў 7 з паловай мільёнаў еўра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула