27 лютага — аўтограф-сесія Андрэя Горвата ў «Акадэмкнізе»
27 лютага а 17-й гадзіне крама «Акадэмічная кніга» (пр.Незалежнасці, 72) запрашае на аўтограф-сесію Андрэя Горвата.
Нагодай для сустрэчы з пісьменнікам стаў выхад дадатковага накладу кнігі, якую многія чакалі і якую не ўсе паспелі набыць — аповесці Андрэя Горвата «Прэм’ера».
У іранічнай і лірычнай аповесці персанажы стамляюцца быць кардоннымі фігуркамі, імкнуцца не патануць у шматслойнасці існавання і вучацца казаць «Je Vis. Я жыву».
У часе аўтограф-сесіі можна набыць кнігу і падпісаць яе ў аўтара.
Тыя хто набыў кнігу раней, можа проста атрымаць аўтограф. Падпісаць можна будзе і першую кнігу аўтара «Радзіва Прудок».
РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648