Новае падарожжа Юрыя Жыгамонта — у вёску Лаша Гродзенскага раёна, дзе нарадзіўся бацька беларускай філалогіі ВІДЭА
Тут 1 студзеня 1861 года нарадзіўся Яўхім Карскі — будучы акадэмік, «бацька беларускай філалогіі». Захавалася царква, у якой быў ахрышчаны Яўхім Хведаравіч, і ў якой служыў псаломшчыкам яго бацька.
У Лошы вучыўся Антон Баліцкі, які стаў народным камісарам асветы БССР і ў 1920-я гады падтрымліваў палітыку беларусізацыі.