БЕЛ Ł РУС

У адным з расійскіх гарадоў жыхарам, якія засталіся без пітной вады, прапанавалі тапіць снег

12.02.2019 / 18:43

Nashaniva.com

Улады параілі жыхарам пасёлка Верхневілюйск у Якуціі, які застаўся без чыстай пітной вады, здабываць яе з лёду або купляць у крамах, заявілі ў рэгіянальным Расспажыўнаглядзе.

Мясцовая водаачышчальная станцыя была закрытая на 60 дзён паводле рашэння суда. Станцыю закрылі праз якасць вады. Пробы паказалі, што вада ў сяле была ў чатыры разы горшая за норму па каляровасці і ўтрая — па колькасці жалеза. Па інфармацыі Федэральнай службы дзяржаўнай статыстыкі, у Расіі на 2016 год амаль 8,5 мільёна чалавек не былі забяспечаныя чыстай пітной вадой. Больш за 10% насельніцтва не маюць доступу да яе. У Якуціі яна даступная 87% насельніцтва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула