БЕЛ Ł РУС

Паўночная Македонія ставіць шыльды з новай назвай на мяжы і ўстановах

11.02.2019 / 14:53

Nashaniva.com

Першымі заменяць шыльды на памежных пераходах з Грэцыяй. Пра гэта паведамляе Ekathimerini.

Пасля афіцыйнага паведамлення Афінаў аб ратыфікацыі пратакола аб уступленні Паўночнай Македоніі ў НАТА Скоп'е пачынае ставіць шыльды з новай назвай на памежных пераходах і афіцыйных установах.

Афіцыйнае паведамленне грэчаскага ўрада аб ратыфікацыі пратакола чакаецца ў панядзелак.

Паведамляецца, што новыя шыльды з назвай «Паўночная Македонія», якія заменяць старыя, пачнуць ставіць з аўторка, ці ў наступныя дні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула