БЕЛ Ł РУС

Раўкоў не бачыць новых пагроз для нацыянальнай бяспекі ў сувязі з выхадам ЗША з ракетнага дагавора

7.02.2019 / 16:23

Nashaniva.com

Міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў, адказваючы на ​​пытанні журналістаў, заявіў, што не бачыць новых пагроз для нацыянальнай бяспекі ў сувязі з выхадам ЗША з Дагавора аб ракетах малой і сярэдняй далёкасці (ДРСМД), перадае карэспандэнт БелТА.

«Новых (пагроз — Рэд.) не з'явілася», — сказаў міністр.

ЗША пачалі выхад з Дагавора аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці 2 лютага, гэты працэс зойме паўгода. Расія мае намер аналагічна адказаць на дзеянні ЗША.

«Будзем умацоўваць узброеныя сілы, умацоўваць абароназдольнасць, дзяржаўнасць, саюз Беларусі і Расіі — усё гэта трэба рабіць», — пракаментаваў сітуацыю Андрэй Раўкоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула