БЕЛ Ł РУС

Забойцу ката з Гродна далі два месяцы арышту

31.01.2019 / 14:31

Nashaniva.com

Суд Кастрычніцкага раёна Гродна вынес прысуд у дачыненні да 36-гадовага гарадзеца за жорсткае абыходжанне з жывёламі. Абвінавачанаму прысудзілі 2 месяцы арышту, піша hrodna.life

Прысуд мужчыну вынеслі яшчэ 23 лістапада, але з рашэннем суда падсудны не быў згодны і падаў апеляцыю ў Абласны суд. У пачатку студзеня 2019 года ў Абласным судзе рашэнне суда Кастрычніцкага раёна пакінулі без зменаў. Прысуд уступіў у сілу.

Злачынства было здзейснена 14 ліпеня каля 17 гадзін у грамадскім месцы на вуліцы Індурская шаша. Мужчына паклікаў да сябе ката, пасля чаго стаў душыць і біць яго аб прыступкі лесвіцы. Пакінуўшы жывёлу на месцы злачынства, сышоў.

Падазраваны раней судзімы, у тым ліку за хуліганства, нідзе не працуе. Злачынства здзейсніў, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула