БЕЛ Ł РУС

Міністр здароўя ўзначаліць камісію па супрацьдзеянні карупцыі пры Міністэрстве здароўя

31.01.2019 / 11:14

Nashaniva.com

Фота Волі Афіцэравай

Міністр аховы здароўя Валерый Малашка асабіста ўзначаліць камісію па супрацьдзеянні карупцыі ў Міністэрстве аховы здароўя. Пра гэта ён заявіў напярэдадні на выніковай калегіі Міністэрства аховы здароўя, піша БелТА.

Перад Міністэрствам аховы здароўя стаяла задача кардынальным чынам выправіць сітуацыю ў галіне, выкараніць карупцыйныя з'явы і тое, што стварае для іх аснову.

Па словах Валерыя Малашкі, антыкарупцыйная работа пастаўлена як галоўнае ў міністэрстве, органах кіравання і ў кожнай установе аховы здароўя. Для неадкладнага прыняцця кіраўнічых рашэнняў працу камісіі па супрацьдзеянні карупцыі ў Міністэрстве аховы здароўя ўзначальваць будзе асабіста міністр. Ён падкрэсліў, што адказнасць за працу на месцах ляжыць на кожным кіраўніку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула