БЕЛ Ł РУС

Названыя самыя «аварыйныя» краіны Еўрасаюза

31.01.2019 / 10:12

Nashaniva.com

Данія, фота з Вікіпедыі

Еўрапейская камісія апублікавала справаздачу аб ДТЗ у краінах ЕС, згодна з якой часцей за ўсё ў аварыі трапляюць аўстрыйскія кіроўцы, а радзей за ўсіх — аўтамабілісты з Даніі. Справаздача была апублікавана на сайце ЕК.

Так, паводле справаздачы, у Аўстрыі на 10 тысяч жыхароў прыходзіцца 44 аварыі, а ў Даніі — усяго пяць. Таксама высокая імавернасць патрапіць у аварыю на дарогах у Германіі (37 аварый на 10 тысяч жыхароў) і Бельгіі (35).

Звесткі аб ДТЗ у Славеніі, Партугаліі, Мальце і Італіі крыху лепшыя за аўстрыйскія — там у аварыю трапляюць каля 30 аўтамабілістаў з 10 тысяч. Пры гэтым самыя бяспечныя дарогі на Кіпры (7,5 ДТЗ на 10 тысяч жыхароў) і ў Фінляндыі (8,5).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула