БЕЛ Ł РУС

У Рагачоўскім раёне сутыкнуліся лоб у лоб два грузавікі МАЗ ФОТА

30.01.2019 / 15:33

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў вёсцы Высокае, піша gomel.mchs.by.

Ратавальнікі, што прыехалі на месца здарэння, пабачылі, што адзін кіроўца 24-гадовы хлопец заціснуты ў кабіне. Іншага, 1959 года нараджэння, дасталі відавочцы яшчэ да прыбыцця падраздзяленняў МНС.

Ратавальнікі з ужываннем гідраўлічнага абсталявання дэблакавалі мужчыну і перадалі работнікам хуткай дапамогі. Абодва кіроўцы з траўмамі рознай ступені цяжкасці медыцынскімі работнікамі былі шпіталізаваныя ў раённую бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула