БЕЛ Ł РУС

У Італіі панізілі пенсійны ўзрост, уводзіцца «квота 100». Бедным будуць выплачваць 780 еўра

29.01.2019 / 10:48

Nashaniva.com

Прэзідэнт Італіі Серджа Матарэла падпісаў закон аб правядзенні ў краіне пенсійнай рэформы, паведамляе агенцтва ANSA.

Адпаведны законапраект быў прыняты парламентам у сярэдзіне студзеня. Паводле яго, у пенсійнай сістэме Італіі ўводзіцца «квота 100».

Гэта азначае, што тэрмін выхаду на пенсію зараз будзе вызначацца па формуле: узрост грамадзяніна плюс яго працоўны стаж. У суме гэтыя два паказчыкі павінны даць вынік 100.

Адзначаецца, што мінімальны ўзрост выхаду на пенсію складзе 62 гады, у гэтым выпадку стаж павінен быць не менш за 38 гадоў.

Па ранейшых правілах, большасць італьянцаў маглі выходзіць на пенсію ў 67 гадоў.

Таксама закон прадугледжвае ўвядзенне сацыяльных выплат бедным у памеры 780 еўра ў месяц.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула