Консул Венесуэлы ў Маямі прызнала Гуайдо прэзідэнтам
Консул Венесуэлы ў Маямі Скарлет Салазар прызнала кіраўніка апазіцыйнага парламента Венесуэлы Хуана Гуайдо прэзідэнтам краіны.
«Прытрымліваючыся Канстытуцыі і законаў Венесуэлы, я заяўляю, што прызнаю Хуана Гуайдо выконваючым абавязкі прэзідэнта», — сказала Салазар.
«Гэта рашэнне абумоўлена маімі дэмакратычнымі прынцыпамі і каштоўнасцямі як супрацоўніка дыпламатычнай службы, на якой я знаходжуся больш за 18 гадоў», — дадала яна.