БЕЛ Ł РУС

У Польшчы мужчына спрабаваў пратараніць машынай вароты прэзідэнцкага палаца

22.01.2019 / 18:04

Nashaniva.com

У Варшаве 36-гадовы кіроўца аўтамабіля Volkswagen спрабаваў пратараніць вароты прэзідэнцкага палаца і ўехаць на яго тэрыторыю.

Як паведамляе RMF24, калі ён пад'ехаў да рэзідэнцыі, яго паспрабавалі спыніць праваахоўнікі, якія патрулявалі вуліцу, аднак мужчына толькі павялічыў хуткасць, зачапіўшы аднаго з іх.

Праехаць на тэрыторыю палаца яму так і не ўдалося, бо перад варотамі ён урэзаўся ў падняты бар'ер аховы. Зараз зламысніка затрымалі. Яго матывы на невядомыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула