БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка распавёў, ці варта змяняць замежнапалітычны курс Беларусі

18.01.2019 / 15:28

Nashaniva.com

Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы напярэдадні 100-годдзя беларускай дыпламатычнай службы, піша БелТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўвесь час павышаецца аўтарытэт і роля Міністэрства замежных спраў, а ў кіраўніцтва знешнепалітычнага ведамства выбудаваныя дружалюбныя адносіны з замежнымі калегамі, што пацвярджаецца частымі запрашэннямі на рознага роду канферэнцыі і міжнародныя мерапрыемствы.

«Гэта сведчыць аб тым, што Беларусь пачынае адыгрываць усё большую ролю на міжнароднай арэне. Таму ў гэтай сітуацыі неяк мяняць замежнапалітычны курс я падстаў не бачу», - сказаў Аляксандр Лукашэнка

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула