Трактар, які перавозіў елкі, сутыкнуўся з МАЗам пад Маларытай. Трактарыста выкінула пад колы грузавіка
Аварыя адбылася 26 снежня на 43 кіламетры аўтадарогі Р17 «Брэст-мяжа Украіны-Олтуш», каля вёскі Замшаны, паведамляе ДАІ Брэсцкай вобласці.
Фота: ДАІ Брэсцкай вобласці.
Трактар з прычэпам, які вёз навагоднія елкі, сутыкнуўся з грузавіком «МАЗ», гружаным друзам. Ад удару трактарыста выкінула на дарогу пад колы грузавіка — мужчына загінуў.