БЕЛ Ł РУС

Нямеччыну заклікалі «прыслухацца да суседзяў» і адмовіцца ад Паўночнага патоку — 2

16.12.2018 / 06:59

Nashaniva.com

Дзярждэпартамэнт ЗША апублікаваў заяву афіцыйнага прадстаўніка Роберта Паладзіна, які павітаў рэзалюцыю Еўрапарламента з заклікам адмяніць будаўніцтва газаправода Паўночны паток — 2.

Ён таксама заклікаў кіраўніцтва Нямеччыны прыслухацца да «асцярог суседзяў» што да газаправода.

Дэпутаты Еўрапейскага парламента прынялі рэзалюцыю, у якой назвалі будаўніцтва газаправода Паўночны паток — 2 «палітычным праектам, які нясе пагрозу энергетычнай бяспецы Еўропы».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула