БЕЛ Ł РУС

БПЦ дапусціла кантакты з Праваслаўнай цэрквай Украіны, але лічыць яе «раскольніцкай»

16.12.2018 / 05:54

Nashaniva.com

Беларуская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхата (БПЦ) абмяжуецца толькі «агульнаграмадзянскімі» кантактамі з Праваслаўнай царквой Украіны, якая ўтварылася ад зліцця Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхата (УПЦ КП) і Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (УАПЦ), паведамляе «РІА Новості».

«Магчымыя толькі ў агульнаграмадзянскай перспектыве, і дай бог каб яны былі добрасуседскімі», — сказаў старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ протаіерэй Сергій Лепін.

Ён удакладніў, што для БПЦ аўтакефальная УПЦ з'яўляецца «раскольнікамі» і афіцыйныя фармальныя кантакты з ёй немагчымыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула