БЕЛ Ł РУС

Рэдактар «СБ. Беларусь сёння»: Аднаполыя шлюбы сталі нармальнымі. Тады можна легалізаваць і канібалізм?

14.12.2018 / 13:16

Nashaniva.com

Галоўны рэдактар «СБ. Беларусь сёння» Дзмітрый Жук у эфіры АНТ паразважаў пра аднаполыя шлюбы.

«Ёсць тэорыя вокнаў Авертона — як рэчы, якія былі непрымальнымі, становяцца агульнапрынятымі і, больш за тое, заахвочваюцца. Я кажу і пра аднаполыя шлюбы ў Еўропе — вы ўзгадайце каталіцкую пурытанскую Еўропу пачатку XX стагоддзя, — і сёння гэта стала нармальным. Доля насельніцтва з… скажам, не такой, нетрадыцыйнай арыентацыі і ў тыя часы, і ў нашы дні прыкладна аднолькавы.

Прабачце, такім чынам можна легалізаваць і паняцце канібалізму. Калісьці ж елі? Гэта ж прырода чалавека?»

Чытайце: Пяць фактаў пра новага галоўнага рэдактара «Советской Белоруссіі» Дзмітрыя Жука

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула