БЕЛ Ł РУС

Арыштаваная ў ЗША расіянка Буціна вырашыла прызнаць віну

10.12.2018 / 21:50

Nashaniva.com

Абвінавачаная ЗША ў агентурнай дзейнасці на карысць Расіі, расіянка Марыя Буціна ў судзе заявіла, што вырашыла адмовіцца ад заявы пра сваю невінаватасць, паведамляе Bloomberg.

Адвакаты Буцінай папрасілі федэральны суд склікаць слуханні ў аўторак 11 снежня. Тады іх падабаронная зменіць сваю заяву аб прызнанні віны.

Раней Буціна не прызнавала сябе вінаватай.

Марыю Буціну затрымалі 15 ліпеня ў Вашынгтоне па падазрэнні ў спробе паўплываць на палітыку ЗША па ўказанні высокапастаўленага чыноўніка з Крамля.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула