БЕЛ Ł РУС

Актывісты павесілі ланцугі на дзверы Міністэрства інфармацыі ФОТЫ

10.12.2018 / 13:08

Акцыя прайшла раніцай 10 снежня ў Мінску: маладыя людзі наклеілі на калоны галоўнага ўвахода у Міністэрства інфармацыі вялізныя плакаты з цытатай 33-га артыкула Канстытуцыі і 19-га артыкула Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, а таксама прывязалі на дзвярныя ручкі ланцугі, піша Новы час.

Праз хвілін дваццаць да ўвахода падбеглі міліцыянты. Яшчэ праз некаторы час з’явіліся слесары і вызвалілі ўваход з дапамогай малатка і кусачкаў. Першай сарвалі цытату з Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Вытрымка з Канстытуцыі правісела на 5 хвілін болей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула