БЕЛ Ł РУС

У аўтобусным парку ў Гомелі супрацоўнікаў абавязалі хадзіць на працу ў бахілах

6.12.2018 / 19:20

У аўтобусным парку №6 Гомеля — новае правіла: усіх работнікаў, якія заходзяць у будынак прадпрыемства з вуліцы, адразу просяць надзяваць бахілы. Навошта?

— Як навошта? — здзіўляюцца ў адміністрацыі прадпрыемства. — Каб было чыста. У зімовы перыяд, асабліва ў халепу, бруд нясецца ў будынак, і прыбіральшчыцы трэба кожныя пяць хвілін выціраць падлогу. А плітка ў нас белага колеру. Перад зменамі вы ведаеце, колькі тут людзей, калі кіроўцы выязджаюць на рэйс? Вось уявіце: 500 чалавек заходзяць з вуліцы ў будынак — і потым выходзяць. Практыка такая ёсць не толькі ў нас. Напрыклад, у медустановах таксама ўсе заходзяць у бахілах.

Бахілы работнікам купляць самастойна не трэба, іх выдае прадпрыемства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула