БЕЛ Ł РУС

6 снежня ў «Акадэмкнізе» — аўтограф-сесія Леаніда Дайнекі

30.11.2018 / 15:41

Nashaniva.com

«Акадэмічная кніга» (пр.Незалежнасці, 72). Пачатак а 18.00.

Аўтограф-сесія адбудзецца з нагоды выхаду ў серыі «Беларускі кнігазбор» кнігі выбраных твораў Леаніда Дайнекі.

У аднатомнік вядомага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Кастуся Каліноўскага, аўтара дванаццаці гістарычных раманаў, увайшлі найбольш значныя яго вершы, два новыя раманы, а таксама мініяцюры «Герадоцінкі», у якіх — развагі пра розныя падзеі гісторыі і сучаснасці.

Гэта дзевяноста шосты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула