БЕЛ Ł РУС

Нямеччына не зменіць сваёй пазіцыі па «Паўночным патоку — 2» пасля выпадку ў Керчанскім праліве

28.11.2018 / 22:11

Nashaniva.com

Сітуацыя ў Керчанскім праліве не мяняе пазіцыі Берліна па газаправодзе «Паўночны паток — 2», які з'яўляецца эканамічным праектам. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік урада ФРГ Штэфан Зайберт.

«Мы прынялі крытыку да ведама, але нічога не змянілася ў прынцыповым поглядзе на гэты праект, як на эканамічны», — сказаў Зайберт. Ён дадаў, што Нямеччына дагэтуль падтрымлівае захаванне транзітнай ролі Украіны.

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула